У новай рэдакцыі Правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання ёсць карэкціроўкі. Яны тычацца тэрмінаў, спосабаў і зброі для палявання на асобныя віды жывёлы.

Паляванне на лася, аленя, лань, дзіка і казулю можа доўжыцца суткі, хаця раней можна было ад 18 вечара да 9 раніцы. Пакуль весці можна толькі з падыходу і з засады.

Змяніліся правілы палявання на бабра і выдру. Яно пачалося ад 1 верасня і закончыцца толькі 31 сакавіка − пазней на месяц. Цягам усяго месяца можна паляваць і са стрэльбай, і без яе (раней ад 1 лютага да 1 сакавіка дазвалялася толькі без стрэльбы). Цяпер можна карыс­тацца пасткамі №3-7 (раней − толькі №5-7).

На пералічаных жывёл можна паляваць з лукам і арбалетам. Але яны павінны мець адпаведныя параметры. Лук − сілай нацяжэння ад 27 кілаграмаў, арбалет − ад 43 кілаграмаў.
Паляванне на фазана пачынаецца амаль на месяц раней − з другой суботы жніўня.

Цяпер забаронена здабываць старак цецерука (самак, што вядуць малады вывадак). Таму з правілаў выключылі паляванне на цецерука з лоўчымі птушкамі.

На два месяцы павялічылі перыяд палявання на норку амерыканскую і андатру: ад 1 верасня да 31 сакавіка. У верасні на іх можна паляваць толькі без стрэльбы, толькі з пасткамі.
Тэрміны палявання на вадаплаўную і балотную дзічыну, вальдшнэпа, вехіра, шызага голуба, перапёлку, курапатку не змяніліся.