У кастрычніку пачынаецца сезон эпідэмічнага пад’ёму хвароб на грып і вострыя рэспіраторныя інфекцыі.

Калі чалавек хварэе на грып, паражаюцца верхнія дыхальныя шляхі, адбываецца агульная інтаксікацыя. Шкода ад віруса грыпу розная. Ён можа пашкодзіць лёгкія, нервовую, сардэчна-сасудзістую і мочапалавую сістэмы. Праз гэта могуць узнікнуць ускладненні.

Асноўны спосаб пра­філактыкі грыпу − вакцынацыя. Прышчэпкі робяць і дзецям, і дарослым. Бясплатна іх робяць хворым на хранічныя захворванні, лю­дзям пасля 65, ра­­ботнікам у закрытых ка­лектывах, медработнікам, работнікам устаноў адукацыі і культуры, служ­бовым асобам, што займаюцца жыццезабеспячэннем раёна. Для іх выкарыстоўваюць кітайскую вакцыну “Флюваксін”.

Астатнім прапануем рабіць прышчэпкі за кошт прадпрыемства ці ўласны. Найчасцей выкарыстоўваюць французскую вакцыну “Ваксігрып”, нідэрландскую “Інфлювак” ці расійскую “Грыпол +”.

Бясплатную вакцыну ўводзяць у паліклініках, участковых бальніцах, амбулаторыях, ФАПах. За свае грошы дарослым можна прышчапіцца ў Маладзечанскай палі­клініцы №1, дзяцям − у дзіцячай паліклініцы.

Прымайце і іншыя меры, каб засцерагчыся ад хваробы. Добра харчуйцеся: не адмаўляйцеся ад мяса, рыбы, птушкі. Не забывайце на садавіну і гародніну. Ешце цыбулю, часнок і хрэн. Займайцеся фізкуль­ту­рай і спортам − гэта павысіць працаздольнасць і загартуе арганізм.

Клапаціцеся пра сябе і сваіх блізкіх. Апранайцеся па надвор’і,  беражыце ногі, каб не прамоклі. Высыпайцеся і сцеражыцеся стрэсаў.

Перанесці грып на нагах, што згубіць год жыцця