Умовы надвор’я на тэрыторыі краіны на працягу першай паловы тыдня ўсё яшчэ будзе вызначаць перыферыя халоднага антыцыклону. Аднак з чацвярга сітуацыя ў атмасферы пачне мяняцца.

У аўторак, 7 кастрычніка, тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1−7 градусаў, ва ўсходніх раёнах чакаюцца замаразкі ад нуля да -4 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 10−16 градусаў цяпла.

У сераду чакаецца пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі − туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1−8 градусаў, днём будзе 10−17 градусаў цяпла.

“З чацвярга ў атмасферы адбудзецца перазагрузка, і на тэрыторыю краіны пачне паступаць цёплае паветра з акваторыі Міжземнага мора, − адзначыў Дзмітрый Рабаў. − Пацяплее як уначы, так і днём. Сярэдняя тэмпература паветра на 4−7 градусаў перавысіць кліматычную норму, характэрную для гэтых датаў кастрычніка”.

У чацвер, 9 кастрычніка, тэмпература паветра ўначы складзе плюс 2−8 градусаў, па захадзе будзе да 10 цяпла. Днём прагназуецца плюс 12−18 градусаў, па паўднёвым захадзе − да 20 градусаў вышэй за нуль.

У наступныя дні будзе яшчэ цяплей.

З пятніцы па нядзелю ў начныя гадзіны чакаецца плюс 5−12 градусаў, днём − ад 13 да 20 градусаў цяпла, у заходніх раёнах месцамі паветра прагрэецца да плюс 22 градусаў. Прагназуецца пераважна без ападкаў, толькі ў паўночных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца туман.

БелТА.