У адпаведнай пастанове Міністэрства эканомікі, якая рэгулюе аплату за тэлефонную сувязь, прапісаныя тарыфы за пахвілінную сістэму. У яе ўваходзіць абаненцкая аплата і аплата размоў. А ёсць таксама тарыфы толькі на абаненцкую аплату. Яна вышэйшая, чым пахвілінная.

Канстанцін Ратомскі, начальнік Маладзечанскага вузла электрасувязі адзначыў:

– У Маладзечанскім раёне ўсе пераведзеныя на пахвілінную сістэму аплаты. Раней, калі не было патрэбнай апаратуры, большасць людзей плацілі толькі абаненцкую плату. Але яна была значна вышэйшая. Калі ж з’явілася апаратура, то ўсіх і перавялі на пахвілінную сістэму аплаты.

Канстанцін Аляксеевіч адзначыў, што ў пастанове прапісваюць цэны і на абаненцкую сістэму аплаты. Гэта звязана з тым, што ў краіне яшчэ ёсць раёны, дзе няма патрэбнай апаратуры.

Таксама ён заўважыў, што перайсці толькі на абаненцкую аплату пакуль немагчыма. Можа, праз некаторы час з’явяцца розныя пакеты паслуг.

Чытайце яшчэ:

Павышаюць тарыфы на тэлефонную сувязь