Увечары 7 кастрычніка выратавальнікам паведамілі пра тое, што ў курортным пасёлку Нарач (Купа) маленькай дзяўчынцы патрабуецца дапамога.

Як аказалася, пакуль мама адышлася ў ванную мыць бялізну, гадавалае дзіця паспела надзець на галаву пластмасавае дзіцячае крэселка. Ды так, што без дапамогі спецыялістаў зняць яго не ўдавалася.

На месца прыбылі выратавальнікі з к. п. Нарач (Купа), расказаў інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі райадзела па надзвычайных сітуацыях Ігар Балаш.

Пры дапамозе дыэлектрычных нажніц яны знялі крэселка з галавы дзіцяці. Дзяўчынка не пацярпела і ў медыцынскай дапамозе патрэбы не мела.