У нядзелю, 5 кастрычніка, адбылася адна гульня чэмпіянату Вілейскага раёна па футболе.

“Мехатроніка” прайграла “Шылавічам” 1:4 і пазбавілася шанцаў дагнаць “Першы Беларускі”. 

І хоць лідарам чэмпіянату – “Першаму Беларускаму” і “Мехатроніцы” – яшчэ трэба будзе згуляць паміж сабой, на размеркаванне месцаў гэта ўжо не паўплывае.

“Першы Беларускі” перамог у чэмпіянаце, “Мехатроніка” – на другім месцы. На трэцім – “Чурлёны”, паведаміў старшыня Вілейскай раённай федэрацыі футболу Ігар Шабан.