На падставе сабраных доказаў, з улікам хадайніцтва, што паступіла ад падазраванага, а таксама прыняцця акта амністыі, папярэдняе расследаванне па справе спынена, расказала нашаму выданню афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

У ходзе следства падазраваны кампенсаваў прычыненую яго дзеяннямі шкоду ў поўным аб’ёме.

З крымінальнай справы для правядзення дадатковай праверкі выдзелілі матэрыялы для дачы прававой ацэнкі дзеянням кіраўнікоў асобных прадпрыемстваў Вілейскага раёна.

 У Мінскі абласны выканаўчы камітэт накіравалі прадстаўленне з патрабаваннем аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства ў арганізацыі ўліку і кантролю працоўнага часу работнікаў райвыканкама, а таксама іншых прычын і ўмоў, якія садзейнічалі здзяйсненню супрацьпраўных дзеянняў.

Яўген Сініла. Архіў 'РГ'.

Яўген Сініла. Архіў ‘РГ’.

Нагадаем: у красавіку гэтага года паведамлялі, што крымінальную справу ў дачыненні да былога старшыні Вілейскага райвыканкама ўзбудзіла Генеральная пракуратура Беларусі. Падставай паслужылі матэрыялы праверкі па факце злоўжывання службовай асобай сваімі службовымі паўнамоцтвамі ў асабістых мэтах, якія пацягнулі прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам.

 Згодна з матэрыяламі праверкі, прадстаўнік улады выкарыстаў дадзеныя па службе паўнамоцтвы для будаўніцтва дома.

Тады ўказвалася, што падазраваны даваў незаконныя ўказанні кіраўнікам мясцовых арганізацый аб перавозцы будматэрыялаў да дома, што будуецца, выкананні там будаўніча-мантажных работ.