Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніцтва.

Рэкамендацыі па перавядзенні стрэлак гадзіннікаў выпрацоўвае міжгаліновая камісія часу. У яе ўваходзяць прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя, Мінтранса, Мінэнерга, Нацыянальная акадэмія навук і іншыя зацікаўленыя органы кіравання і прадпрыемствы.

Беларусь адмовілася ад пераходу на зімовы час у 2011 годзе. Гэтае рашэнне ўзгаднілі з удзельнікамі Мытнага саюза. Мэта адмовы ад пераходу на зімовы час – паляпшэнне ўмоў працы і адпачынку насельніцтва, поўнае выкарыстанне светлага часу сутак.

Гэтае ж рашэнне прыняла і Расія. Аднак 1 ліпеня Дзярждума Расійскай Федэрацыі вырашыла вярнуць у краіну зімовы час. Пераводзіць стрэлкі гадзіннікаў у Расіі будуць 26 кастрычніка.