Аднак яго заўважылі работнікі і націснулі кнопку сігналізацыі.

23-гадовы малады чалавек каля 23.40 гадзін 4 кастрычніка свабодна прайшоў у падсобнае памяшканне адной з кавярняў Маладзечна. Адтуль ён сцягнуў жаночую сумачку, якая належала 18-гадовай мясцовай жыхарцы.

Аднак давесці злачынства да канца ў яго не атрымалася. Супрацоўнікі заўважылі хлопца і націснулі кнопку сігналізацыі. Праз дзесяць хвілінаў яго затрымала міліцыя падчас таго, як маладзён спрабаваў збегчы.

Узбуджаная крымінальная справа.