У нядзелю, 5 кастрычніка, адзначылі 50-годдзе курортнага пасёлка Нарач (Купа). У цэнтры населенага пункта наладзілі свята.

На ім віншавалі людзей, які ўняслі вялікі ўклад у развіццё пасёлка. Ушаноўвалі таксама ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны (у тым ліку, аўтара “РГ” Міхаіла Чарняўскага), мам-гераінь, настаўнікаў-пенсіянераў.

Прэзентавалі сябе нарачанскія здраўніцы: хто з дапамогай песень, хто – прыпевак ці танцаў.  

У канцэртнай праграме жыхароў пасёлка і адпачывальнікаў віншавалі мясцовыя артысты і фіналісты тэлевізійнага праекта “Акадэмія талентаў”.