Экалагічную акцыю “Пасадзі дрэва” зладзілі бацькі, дзеці і настаўнікі сярэдняй школы №12 у суботу 11 кастрычніка.

Лейтматывам акцыі сталі словы Антуана дэ Сента-Экзюперы: “Устаў раніцай, памыўся, прывёў сябе ў парадак – тут жа прывядзі ў парадак сваю планету!”

Пасадка 75 дрэў, вырашылі вучні школы, дапамогуць часткова выратаваць планету.

Чаму для пасадкі выбралі туі, патлумачыла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Наталля Шыцік.

Туя – адна з нямногіх раслін, якое аб’ядноўвае ў сабе мноства карысных і прыемных “бонусаў”. Па-першае, яна вельмі непераборлівая і расце практычна на любым грунце. Па-другое, туя валодае здольнасцю аздараўляць паветра вакол і дабратворна ўплываць на дыхальную і нервовую сістэмы, дапамагае паляпшаць мікраклімат і мае прыемны водар. Акрамя таго, гэта вечназялёная парода больш пажарабяспечная, чым іншыя роднасныя расліны, бо валодае шчыльнай драўнінай і павышаным утрыманнем вільгаці ў ігліцы.

На акцыю ахвотна адгукнуліся і бацькі вучняў, якія свой выхадны дзень таксама прысвяцілі акультурванню школьнай тэрыторыі.

Вучань 4 класа Мацвей Лях садзіць тую разам з бацькам.

Вучань 4 класа Мацвей Лях садзіць тую разам з бацькам.