Жыхарка вёскі Лотва Мядзельскага сельсавета 22 верасня заўважыла, што зніклі дзесяць залатых вырабаў. Сярод іх пярсцёнкі, ланцужкі і падвеска.
Каштавалі яны больш за 14 мільёнаў рублёў.
Ляжалі вырабы ў шкатулцы ў камодзе. Апошні раз жанчына бачыла іх 1 верасня. А калі захацела зноўку дастаць, то вырабаў ужо не было.
Злодзея шукаюць. Узлому дома не было, распавёў начальнік Мядзельскага райаддзела Следчага камітэта Аляксандр Штура.
Крымінальную справу па факце крадзяжу з пранікненнем у жыллё ўзбудзілі 2 кастрычніка.