У раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі 11 кастрычніка прайшоў раённы турнір знаўцаў “Інтэлектуальная восень-2014” .
Удзельнічалі ў ім юніёры (гэта навучэнцы 10-11 класаў).
Турнірам пачаўся чарговы сезон інтэлектуальных гульняў сярод навучэнцаў устаноў адукацыі Вілейшчыны. У ім прынялі ўдзел сем камандаў з устаноў адукацыі горада і раёна, расказаў культарганізатар цэнтра, кіраўнік клуба дзіцячых і моладзевых інтэлектуальных каманд “Бронзавая Сава” Сяргей Рыжэвіч. Навучэнцы мусілі адказаць на 45 пытанняў разнастайнай тэматыкі.
Перамагла каманда “Фартуна” з Вілейскай гімназіі №2. Яна набрала 31 бал.
Другое месца ў каманды “Метыда” з Любанскай сярэдняй школы, трэцяе – у “Неасакрацікаў” з сярэдняй школы №3 Вілейкі.
Па выніках турніру лепшыя каманды раёна будуць мець магчымасць прыняць удзел у чэмпіянаце Мінскай вобласці па інтэлектуальных гульнях “Што? Дзе? Калі?” гэтага сезону.