Параненай птушкай аказаўся сыч махнаногі. Ён занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Супрацоўнікі завода выклікалі спецыялістаў з грамадскага аб’яднання “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, у хуткім часе яны павінны забраць птушку. А пакуль сава часова пасялілася ў аднаго з супрацоўнікаў завода.

Інфармацыя ўжо дапоўненая: “Знойдзеная сава частуецца сырой курыцай і зусім не баіцца людзей”.