10 кастрычніка а палове другой дня вучні і настаўнікі СШ №5, былыя вязні канцлагераў і сталыя людзі пасадзілі алею вязням вайны.
Яна месціцца каля Камсамольскага парку. У алеі 20 дубоў. Іх школе даў зелянгас.
Пакуль саджалі дрэвы, былыя вязні канцлагераў уздыхалі: “Напэўна, не дажывём да таго часу, калі дрэвы падрастуць”. На што Яўген Макарэвіч, дырэктар школы №5, з гумарам адзначыў:
– Вам цяпер трэба больш сіл, каб жыць. За дрэвамі даглядаць трэба. Таму, пакуль падрастуць, а гэта гадоў 80, трэба трымацца.
Тамара Бычок, удзельніца клуба “Пошук” трымае дубочак.
Як адзначае арганізатар пасадкі алеі, кіраўнік клуба “Пошук” Лідзія Князева, у акцыі дапамаглі Кірыл Міхаленка, намеснік начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва, Галіна Саулідзі, дырэктар зелянгаса.