Такі каментар пакінуў карыстальнік смаргонскага фору­му пад фотаспра­ваз­дачай свежага рамонту мясцовай жыхаркі.

Яна заплаціла грошы майстрам, каб яны абнавілі жытло, але пасля іх стала ці не горш, чым было дагэтуль.

Паклеілі шпалеры – парвалі і вельмі крыва абрэзалі канцы па нізе. У дадатак яшчэ і на плінтус запусцілі. Фарбавалі плінтус – заплямілі і столь. Узяліся  за падваконне – пафарбавалі шпалеры над ім. Частка фарбы аблупілася адразу.

Адным словам, гора, а не рамонт. І так па ўсім доме. Майстры ж лічаць, што сваю работу яны выканалі добра.

Рамонтheight 600width 800originaldate 1/1/0001 6:00:00 AMheight 600width 800originaldate 1/1/0001 6:00:00 AMheight 600width 800originaldate 1/1/0001 6:00:00 AMheight 600width 800originaldate 1/1/0001 6:00:00 AMheight 600width 800originaldate 1/1/0001 6:00:00 AMheight 600width 800originaldate 1/1/0001 6:00:00 AMheight 600width 800originaldate 1/1/0001 6:00:00 AMheight 600width 800originaldate 1/1/0001 6:00:00 AMheight 600width 800originaldate 1/1/0001 6:00:00 AM

Што рабіць у такой сітуацыі, дае парады намесніца начальніка Смаргонскага райвыканкама па эканоміцы Валянціна Галяк.

Пачынаць разбіральніцтва трэба з дагавора

У якім былі агавораныя тэрміны рамонту і работы, якія мусілі быць выкананыя. Калі ўмовы дагавора парушаныя, заказчык павінен накіраваць выканаўцу прэтэнзію, у якой будзе пазначана ўсё, што яго незадавальняе. І запатрабаваць выправіць недахопы.

Цягам 14 дзён рабочыя павінны ўсё выправіць.

Калі гэта немагчыма, заказчык можа скасаваць дагавор і запатрабаваць пакрыццё страт.

Калі дагавора няма, будзе складаней. Калі паслугі аказваў прадпрымальнік альбо арганізацыя, то вусная дамова таксама мае сілу. Калі ж гэта была фізічная асоба, якая займаецца будаўнічай дзейнасцю незаконна, то ў першую чаргу варта ісці ў падатковую інспекцыю.

Калі будзе даказаны факт выплаты за праве­дзеныя работы, можна будзе вярнуць грошы.