Гэта толькі адна з чатырох намінацый, у якой “РГ” увайшла ў лік пераможцаў у конкурсе на лепшую рэгіянальную газету года. Вынікі падвялі сёння, 17 кастрычніка.

Першае месца ў намінацыі Лепшы відэаматэрыял узяла 20-гадовая журналістка Настасся Роўда. Настасся пачала працу ў “РГ” два гады таму адразу пасля заканчэння маладзечанскай гімназіі-каледжа. Цяпер вучыцца ў БДУ ў Інстытуце журналістыкі.

Асаблівую ўвагу ў сваёй працы аддае відэа, фота і інфаграфіцы.

Яна атрымала яшчэ адну перамогу – трэцяе месца ў намінацыі Эканоміка і бізнэс за параўнанне цэнаў на прадукты за некалькі год і інфаграфіку на гэтую тэму.

Трэцяе месца ў намінацыі Гісторыя і краязнаўства атрымаў пазаштатны аўтар “РГ” Міхась Міхалевіч з артыкул “Як білі кабана на Каляды”. Ён цікавіцца разнастайнымі краязнаўчымі тэмамі, звязанымі з нашым рэгіёнам, актыўна ўдзельнічае ў культурных падзеях. А працуе ў Цэнтры гігіены і эпідэміялогіі загадчыкам аддзела камунальнай гігіены.

Чацвёртую ўзнагароду “РГ” атрымала ў намінацыі Лепшы інтэрнэт-сайт і заняла другое месца. Сайт RH.BY мы абнавілі гэтым летам.

Журы конкурсу адзначыла “Рэгіянальную газету” як адну з паспяховых прыватных мясцовых рэдакцый Беларусі.

Конкурс арганізаваны Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы Беларусі.   У складзе журы былі журналіст, сябра праўлення Беларускай Асацыяцыі журналістаў Аляксадр Коктыш, журналіст  польскай “Газеты Выборчай” Анджэй Пачобут, мовазнаўца і грамадскі дзеяч Вінцук Вячорка, фотажурналіст “Нашай нівы” Сяргей Гудзілін.

Гладзіце апошнія відэа, якія здымала пераможца крнкурсу Настасся Роўда разам з іншымі журналістамі “РГ”:

Сацыяльны эксперымент: як у Беларусі і ў Польшчы адгукаюцца на просьбу дапамагчы

Відэаапытанне ў Маладзечне: хто сэкс-сімвал Беларусі?

“Лета, летачка, лета. Паркі, скверы, кавярні. Трыдцаць нават у цені. Аніводнай ў небе хмаркі”

Зачыняюць беларускамоўную школу ў Камарове на Мядзельшчыне (+Відэа)