Упэўнівае ў гэтым начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама Вікенці Адамовіч.

Колькі тыдняў таму выканкам ініцыяваў пачатак работ па раскопцы на месцы, дзе, па сведчаннях мясцовых жыхароў, у часы Другой Сусветнай расстралялі 200 яўрэяў.

– Неаднаразова да нас звярталіся грамадзяне з просьбай правесці археалагічныя даследаванні. Высветліць, ці сапраўды ў зямлі ляжаць астанкі людзей. Таму мы прынялі рашэнне пачаць раскопкі, – распавядае Вікенці Адамовіч.

Праводзіць іх спецыялізаваны пошукавы батальён.

– Дзясяткамі гадоў гэтыя спецыялісты займаюцца такімі працамі. Над імі ніхто не стаіць ды не назірае. Яны самі даюць заключэнне, што знайшлі ці не знайшлі, – тлумачыць спецыяліст.

Астанкі будуць перапахаваныя ў парадку, які існуе для гэтага, упэўнівае Вікенцій Адамовіч. Практыка не новая, таму ён раіць не верыць чуткам, што працэс раскопак ідзе з парушэннямі нормаў.

– Спачатку было дрэнна, што не вялі даследаванне. Цяпер дрэнна, што вядзём, – каментуе ён. – Адназначна, што на гэтым месцы будаваць дамы ніхто не будзе. Мы прапанавалі некалькі іншых участкаў на выбар.

На былым стадыёне ж, хутчэй за ўсё, з’явіцца алея памяці ахвярам фашызму.

– Парэшткі знайшлі. Як далей – пакуль невядома. Давайце не будзем бегчы наперадзе паравоза, а дачакаемся афіцыйнага заключэння.

Ніна Галіеўская ўказала месца захавання

Перад тым, як пачаць раскопкі, спецыялісты сустрэліся з мясцовымі жыхарамі, якія памятаюць падзеі Другой Сусветнай. Сярод іх была і Ніна Галіеўская (дзявочае прозвішча – Наквас). Жанчына патлумачыла, дзе, на яе думку, стралялі яўрэяў.

Спадарыня Ніна раней распавядала “РГ”, як хадзіла глядзець, каго страляюць на тым стадыёне.

Урывак з яе ўспамінаў:

“Мне тады было восем гадоў.

Мы пасвілі кароў і гулялі ў нейкую  гульню. Да нас падышла Стэфаніда Карабан, яе Стэфкай звалі. Гаворыць: “Дзеці, схадзіце на стадыён, паглядзіце, што там робіцца. Страляюць і страляюць. Толькі не выходзьце, каб вас не ўбачылі”.

Мы ўсёй чарадой, чалавек сем, і яна, пайшлі. Ляглі ля агароджы стадыёна, толькі вочы высунулі.

Там расстрэльвалі. Чалавек дзвесце паклалі, ад 16 да 25 гадоў. Іх падманулі. Сказалі: “Збірайцеся і на работу”. Паліцаі іх прыгналі ў казарму і закрылі.

Потым узялі дзесяць чалавек і выкапалі яму. І расстралялі гэтых яўрэяў.

Па дзесяць чалавек зганялі сюды. Паліцаі не стралялі – два эсэсаўцы. Ставілі ў рад адных і другіх і стралялі з пісталетаў.

Паліцаі гоняць мужчын, дзесяць чалавек. І па прыступках іх піхаюць, яны падаюць. Ужо здагадаліся, што з імі рабіць будуць. І эсэсаўцы стралялі. Каго забілі, каго ранілі. І потым падпіхвалі іх у гэтую яму”.

Не так даўно жанчына перанесла інсульт, ёй цяжка хадзіць, таму на самім месцы раскопак спадарыня Ніна не была. Аднак радуецца, што гэтай справай пачалі займацца.

Памёр валожынскі актывіст Георгі Каржанеўскі

Пасля пікета ў Валожыне. Улады не хочуць спыняць будаўніцтва жылых дамоў на месцы пахавання яўрэяў

Пікет у Валожыне: “Нельга аддаваць варварам косці людскія”