Выпадак адбыўся ў весцы Старынкі Валожынскага раёну.

– Два суседа, якія жывуць адзін насупраць другога, пілі гарэлку ўсе выхадныя, – кажа адказны за сувязь з грамадскасцю Валожынскага СК Сяргей Лапцік

Пасля чарговай бутэлькі пачалася сварка. 27-гадовы мужчына сілай забраў мабільны тэлефон у суседа і схаваўся. Пацярпелы выклікаў міліцыю.

Суседзі памірыліся. Тэлефон вярнулі гаспадару.

Валожынскі следчы камітэт перадаў справу ў суд.

Абвінавачанага могуць пазбавіць волі да шасці гадоў.