Падключаць ацяпленне ў жылым сектары ў Маладзечне пачалі 16 кастрычніка.

Пра гэта “Рэгіянальнай газеце” паведаміў намеснік начальніка Маладзечанскіх электрасетак па цеплаэнергіі Леанід Кузняцоў.

На 7 гадзін раніцы ў пятніцу ў Маладзечне падключылі ацяпленне ў 22 % жылых дамоў. У дамах, якія адносяцца да 1 і 6 ЖРЭУ ужо цёпла. Цяпер працягваецца падключэнне астатніх дамоў.

Плануюць закончыць падключэнне ацяплення заўтра вечарам. Канешне, пры ўмовах таго, што не здарыцца аварый.

– Цяпло ў Вілейцы таксама пачалі падключаць сёння, – адзначыў Леанід Кузняцоў.