У суботу, 18 кастрычніка, у Вілейцы пройдзе міжнародная навуковая канферэнцыя “Першая сусветная вайна ў гістарычных лёсах Еўропы”.
Прымеркаваная яна да 100-годдзя пачатку вайны.
На ўдзел у канферэнцыі паступіла каля 150 заявак на даклады. У тым ліку – з Беларусі, Расіі, Украіны, Сербіі, Вялікабрытаніі, Казахстана, Польшчы, распавёў дырэктар Вілейскага краязнаўчага музея Сяргей Ганчар.
Адразу навукоўцы наведаюць на Вілейшчыне мясціны, звязаныя з гісторыяй Першай сусветнай. Потым ў вялікай зале Вілейскага райвыканкама адбудзецца пленарнае пасяджэнне. Намечана яно на 11.30.
Далей у розных месцах будуць працаваць пяць секцый.