18 кастрычніка, у суботу, чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у заходніх раёнах слабы туман.

Вецер паўночны ўмераны. Ноччу на большай частцы тэрыторыі замаразкі ад 0 да – 5. Максімальная тэмпература паветра днём ад +2 да + 7. Па паўднёвым захадзе ноччу ад +1 да + 4, днём ад +8 да + 11. Атмасферны ціск будзе інтэнсіўна расці.

19 кастрычніка, у нядзелю, вялікая частка краіны будзе заставацца ў полі павышанага ціску, акрамя  паўночнай часткі краіны. Пераважаць сухое надвор’е.

Днём па паўночнай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Ноччу на большай частцы замаразкі ад 0 да – 7. Месцамі тэмпература паветра ад +1 да + 4; днём ад +2 да + 9, па захадзе ад +10 да + 15.

20 кастрычніка, у панядзелак, магчымыя дажджы. У асобных раёнах рэзкі парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы ад +2 да + 9, па захадзе да +12, днём ад +10 да + 17.