Ад 13 да 28 кастрычніка можна падаваць заявы на тое, каб атрымаць кватэру ў арэндным доме, пабудаваным сёлета ў Маладзечне.

Дом месціцца па вуліцы Лясная, 6. У ім 80 кватэр. 32 з іх ужо размеркавалі сярод прадстаўнікоў сілавых і праваахоўных структур, маладых спецыялістаў.

Яшчэ 48 кватэр пакуль не маюць гаспадароў. Сярод іх 19 аднапакаёвых  і 29 двухпакаёвых. Квадратны метр каштуе 24 тысячы рублёў за месяц.

У сярэднім аднапакаёвая кватэра 38 м2, двухпакаёвая – 58 м2. Адпаведна 912 тысяч рублёў каштуе арэнда аднапакаёвай кватэры, 1 мільён 392 тысячы рублёў – за двухпакаёвай.

Хто можа атрымаць кватэру ў арэндным доме

Прэтэндаваць на кватэру ў такім доме можа не толькі чалавек, які стаіць ў чарзе на жыллё, але і любы іншы.

Каб мець магчымасць атрымаць кватэру, трэба падаць копію пашпарта і адпаведную заяву. Тым, хто стаіць на ўліку на паляпшэнне жыллёвых умоў, варта дадаць даведку аб гэтым.

Дакументы можна падаваць у райвыканкам, аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

– Камісія з работнікаў райвыканкама будзе вызначаць, каго засяліць у гэтыя кватэры, – кажа начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Сяргей Бохан. – Перавагі на жыллё маюць тыя, хто стаіць на ўліку.

Засяляць людзей у кватэры плануюць 10 лістапада.

Чаго чакаюць ад жылля

Маладзечанец Міхаіл Івашкевіч стаіць на чарзе на паляпшэнне ўмоў жылля ад 1999 года. Цяпер ён у чарзе 2282-і. Мужчына лічыць, што арэнднае жыллё для яго – самы аптымальны варыянт. Цяпер разам з сям’ёй жыве ў інтэрнаце.

– Канешне, аплата ў арэндным жыллі вышэйшая, – дзеліцца сваімі думкамі Міхаіл. – Аднак умовы лепшыя: свая кухня з плітой, якая працуе. Ды і спакайней, чым у інтэрнаце.

Надзея Валынец стала на чаргу ў маі 2008 года. У чарзе 8645-я. Яна мяркуе, што пабудаваць кватэру магла б праз гадоў 15-20.

Жанчына з дачкой Палінай наймае жыллё ўжо тры гады. Аднак яна вельмі хвалюецца, што іх могуць выселіць у любы час. Ад арэнднага жылля  чакае стабільнага жыцця.

– Арэнднае жыллё таннейшае, чым кватэра па найме, – гаворыць жанчына. – Я яшчэ не бачыла кватэр у гэтым доме. Аднак калі атрымаю яе, то буду рабіць усё магчымае для камфорта і ўтульнасці.

Надзея Валынец з дачкой Палінай наймае жыллё ўжо тры гады. Аднак яна вельмі хвалюецца, што іх могуць выселіць у любы час. Ад арэнднага жылля  чакае стабільнага жыцця.

Надзея Валынец з дачкой Палінай наймае жыллё ўжо тры гады. Аднак яна вельмі хвалюецца, што іх могуць выселіць у любы час. Ад арэнднага жылля чакае стабільнага жыцця.

Юлія Чыгірына ведае, што атрымаюць арэндную кватэру не ўсе ахвотныя. Аднак шчасця паспытае.

34 тысячы чалавек у рэгіёне стаяць у чарзе на жыллё.

У Маладзечне плануюць будаваць новы арэндны дом у мікрараёне Усходні.