Турнір па змешаных баявых адзінаборствах праходзіў у Яраслаўлі і Краснадары 17-19 кастрычніка.
Двое маладзечанцаў Аляксей Кудзін і Сяргей Фалей накаўтам перамаглі сапернікаў.
Сяргей Фалей у баі супраць Аляксандра Кахіяні з Расіі перамог яго накаўтам у трэцім раўндзе.
Аляксей Кудзін біўся супраць немца грэчаскага паходжання Андрэаса Кранеатакеса і перамог яго, адправіўшы ў цяжкі накаўт за нелькі секунд да заканчэння першага раўнда.
Размову з чэмпіёнамі Аляксеем Кудзіным і Сяргеем Фалеем чытайце ў бліжэйшых нумарах “Рэгіянальнай газеты”.