Навошта гэта робяць і ў якім парадку, тлумачыць “Маладзечнаводаканал”.

Восенню фантаны неабходна закансерваваць. Нават калі зіма абяцае быць цёплай.

Кансервацыя дазваляе падоўжыць іх выкарыстанне, пазбегнуць сур’ёзных рамонтных работ і спрасціць запуск фантана вясной.

Як адбываецца працэс кансервацыі

Трэба зліць ваду і адключыць яе ад падачы. Вымыць чашу. Пасля праверыць абсталяванне і правесці неабходны рамонт.

Далей дэмантаваць абсталяванне, якому можа пашкодзіць зімовы тэмпературны рэжым (помпы, кабелі). Няздымныя часткі водных збудаванняў хаваюць пад спецыяльнымі кажухамі.

Здымныя элементы дэкору (фігуры, скульптуры, пластыкавыя дэкарацыі) таксама дэмантуюць, а няздымныя абараняюць кажухамі.

Працы па кансервацыі фантанаў у Маладзечне будуць ісці сёння, 20 кастрычніка, і заўтра. Запрацуюць яны ў новым сезоне, 1 мая.

Фота Настассі Роўды.

Фота Настассі Роўды.