“На гэтым тыдні чакаецца вельмі няўстойлівае надвор’е: пахаладанне, мокры снег з дажджом, галалёдныя з’явы, парывісты вецер, скачкі атмасфернага ціску, да канца тыдня істотнае ўзмацненне маразоў”, – сказаў сіноптык. 

Паводле яго слоў, “у аўторак пад уплывам цыклона і яго пастаянных спадарожнікаў атмасферных франтоў будзе сыра, ветрана: на большай частцы тэрыторыі дажджы, ноччу па Віцебскай вобласці месцамі моцныя дажджы, днём у паўночных раёнах краіны магчымы мокры снег”. Тэмпература паветра на працягу сутак плюс 6–12°С, днём у паўднёвых раёнах да плюс 14°С. 

“У сераду, па меры адходу цыклона на Балканы з паўночнымі вятрамі, пачынаючы з паўночна-ўсходніх раёнаў, накіруецца арктычны холад і пачнецца пахаладанне: ноччу месцамі, днём пераважна па паўднёва-заходняй палове кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег), у асобных раёнах слабы галалёд”, – паведаміў Рабаў. Тэмпература паветра ноччу мінус 3 – плюс 4°С, днём 0 – плюс 6°С; па паўднёвым захадзе ноччу плюс 5–10°С, днём плюс 7–12°С. 

“Далей уладу над надвор’ем возьме халодны скандынаўскі антыцыклон, які будзе змяшчацца ў паўднёвым напрамку. Ён будзе адціскаць ападкі на поўдзень, але пры гэтым узмацняць маразы”, – адзначыў спецыяліст. 

У чацвер па паўднёва-заходняй палове ападкі (дождж, мокры снег). Месцамі галалёд, на дарогах галалёдзіца. У асобных раёнах узмацненне ветру парывамі да 15–18 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 – мінус 7°С, днём мінус 2 – плюс 3°С, па паўднёвым захадзе на працягу сутак плюс 1–5°С. 

У пятніцу антыцыклон будзе ўзмацняць свой уплыў і прынясе надвор’е пераважна без ападкаў, толькі па поўдні кароткачасовы снег, мокры снег, слабы галалёд. На дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу 0 – мінус 7°С, па паўночным усходзе да мінус 10°С, днём мінус 3 – плюс 3°С.

Паводле слоў Рабава, “у выхадныя чакаецца больш спакойнае надвор’е, спыненне ападкаў, але далейшае ўзмацненне маразоў”.

Будзе пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу мінус 4–10°С, месцамі да мінус 11–15°С, днём мінус 3 – плюс 3°С.

БелаПАН.