Ад 26 кастрычніка Беларуская чыгунка знімае некаторыя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа. Адмяняюць 13 цягнікоў маладзечанскага напрамку.

Ад панядзелка да пятніцы не будзе хадзіць цягнік Мінск-Маладзечна, які адпраўляецца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 10:46. Адмяняюць і цягнік Маладзечна-Мінск, які адпраўляецца са станцыі Маладзечна ў 18:31, па пятніцах – у 12:39.

Па суботах і нядзелях адмяняюць цягнік Мінск-Алёхнавічы-Мінск, які адпраўляецца са станцыі Мінск-Паўночны ў 10:29, са станцыі Алёхнавічы – у 14:52. Па суботах гэтага ж цягніка не будзе на 12:30 са станцыі Мінск-Паўночны, са станцыі Алёхнавічы – у 12:23.

Па пятніцах і нядзелях адмяняюць цягнік з прыпыначнага пункта Мінск-Паўночны ў 15:19, са станцыі Алёхнавічы – у 16:52. Акрамя таго, па пятніцах, суботах і нядзелях цягніка Мінск-Алёхнавічы-Мінск не будзе з прыпынку Мінск-Паўночны ў 16:12, са станцыі Алёхнавічы – у 18:59.

Па суботах, нядзелях не будзе цягніка Маладзечна-Параф’янава-Маладзечна, які адпраўляецца са станцыі Маладзечна ў 07:38, са станцыі Параф’янава – у 09:58.