У суботу, 18 кастрычніка, у Вілейцы прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя “Першая сусветная вайна ў гістарычных лёсах Еўропы”.

У ёй удзельнічалі каля 140 навукоўцаў з дзевяці краін. У тым ліку – з Беларусі, Расіі, Украіны, Славакіі, Польшчы, Казахстана, Вялікабрытаніі.

Адразу гісторыкі наведалі мемарыяльны комплекс “Памяці падзей Першай сусветнай вайны” ў Заброддзі, памятныя мясціны каля Рускага Сяла.

Навукоўцы разглядаюць здымкі з калекцыі Уладзіміра Ліхадзедава. Фота Алеся Высоцкага.

Навукоўцы разглядаюць здымкі з калекцыі Уладзіміра Ліхадзедава. Фота Алеся Высоцкага.

Здымак з калекцыі Уладзіміра Ліхадзедава.

Здымак з калекцыі Уладзіміра Ліхадзедава.

Потым падчас  пленарнага пасяджэння і працы па пяці секцыях знаёмілі з дакладамі. У іх асвяцілі шматлікія аспекты Першай сусветнай вайны: яе прычыны і наступствы, баявыя дзеянні і нацыянальны рух, дыпламатыю і лёс бежанцаў і многія іншыя.

Падрабязна пра канферэнцыю чытайце ў бліжэйшым нумары “Рэгіянальнай газеты”.

Валянціна Цітовіч знаёміць з літаратурна-музычнай кампазіцыяй

Валянціна Цітовіч знаёміць з літаратурна-музычнай кампазіцыяй