Першы арэндны дом у Маладзечне месціцца па вуліцы Лясная, 6. Ад 13 да 28 кастрычніка можна падаваць заявы на тое, каб атрымаць кватэру ў гэтым доме. Усяго ў ім 80 кватэр.
Сяргей Бохан, начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама, расказаў, што плануюць будаваць яшчэ адзін арэндны дом ў мікрараёне Усходні. Дом будзе на 40 кватэр.
Хто можа трапіць у першы арэндны дом у Маладзечне па вуліцы Лясная, 6.
34 тысячы чалавек у рэгіёне стаяць у чарзе на жыллё.