З аўторка ў краіне пачне халадаць, месцамі пройдуць дажджы. У сераду магчымы слабы галалёд. Слупок тэрмометра апусціцца да мінусавой тэмпературы.

Сёння, 21 кастрычніка, Беларусь будзе знаходзіцца пад уплывам атмасфернага фронту. Днём у краіну пачне паступаць халодная паветраная маса паўночных шырот. Пераважна пахмурнае і даждлівае надвор’е. Ноччу па Віцебскай вобласці месцамі пройдуць дажджы. У паўночных раёнах магчымы мокры снег. Вецер заходні, днём з пераходам на паўночны, умераны, ноччу парывісты. Тэмпература паветра на працягу сутак ад +6 да 12. Днём у паўднёвых раёнах да +14. Атмасферны ціск ноччу істотна не зменіцца, днём будзе слаба расці.

22 і 23 кастрычнік, у сераду і чацвер, Беларусь будзе знаходзіцца пад уплывам арктычнага антыцыклона. Чакаецца паступовае пахаладанне.

22 кастрычніка, у сераду, ноччу месцамі, днём пераважна па паўднёва-заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). У асобных раёнах слабы галалёд. Тэмпература паветра ноччу ад -3 да +4, днём ад 0 да +6. Па паўднёвым захадзе ноччу ад +5 да +10, днём ад +7 да +12.

23 кастрычніка, у чацвер, па паўднёвым захадзе пройдуць ападкі ў выглядзе снегу і дажджу. Месцамі моцны парывісты вецер, галалёд, на дарогах галаледзіца. Тэмпература паветра ноччу ад 0 да -7, днём ад -2 да +3, па паўднёвым захадзе на працягу сутак ад +1 да +5.