Кіраўніцтва краіны падрыхтавала праект, які прадугледжвае шэраг мер для максімальнага прыцягнення да працы беспрацоўных людзей. А таксама для стварэнне дадатковых стымулаў да добрай працы.

Аб гэтым Аляксандру Лукашэнку паведаміў намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Тозік на нарадзе па пытаннях занятасці і міграцыі ў краіне.

Пры разліку пенсій прапануюць браць апошнія 20 гадоў стажу

Думаюць павялічыць мінімальны працоўны стаж для прызначэння працоўных пенсій ад 10 да 15 гадоў. Пры гэтым абавязкова плаціць страхавыя унёскі у фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

Пры разліку пенсій прапануюць браць за аснову апошнія 20 гадоў стажу. Пры адсутнасці патрабуемага агульнага і страхавога стажу работы – павысіць узрост для звароту за пенсіяй на пяць гадоў. Пенсійны ўзрост жанчын павялічыць да 60 гадоў, мужчын – да 65 гадоў. А магчыма ўстанавіць аднолькавы пенсійны ўзрост.

Па словах Анатоля Тозіка, для тых, хто не плаціць падаходны падатак і адлічэнні ў фонд сацыяльнай абароны, трэба было б вызначыць пералік мінімальнай дапамогі ад дзяржавы.

Будуць павялічваць колькасць арэнднага жылля

 Па словах віцэ-прэм’ера, каб насельніцтва лепш працавала, трэба ўстанавіць эканамічныя стымулы, скарэктаваць сацыяльную палітыку і ўдакладніць дзяржаўныя сацыяльныя стандарты, перагледзець нормы працы. Рэалізацыя гэтых мер дапамагла б павысіць намінальны заробак, выраўняць яго паказальнікі з астатнімі краінамі.

У краіне пачалі працу па забеспячэнні неабходнай мабільнасці працоўнай сілы. У сувязі з гэтым кіраўніцтва лічыць скараціць будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай. І павялічыць будаўніцтва арэнднага жылля, каб падтрымаць мнагадзетных сямей і іншыя катэгорыі людзей, якім патрэбная падтрымка.

Віцэ-прэм’ер унёс рад прапаноў, якія датычацца змянення структуры і якасці падрыхтоўкі кадраў, павышэння статуса прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У пачатку лістапада прапановы дадуць на разгляд Прэзідэнту.