З улікам мінулагодняй статыстыкі, калі ў дзень першых восеньскіх замаразкаў на дарогах адбылася рэкордная колькасць дарожных здарэнняў, ДАІ рэкамендуе аўтаўладальнікам загадзя замяніць на транспартных сродках летнія шыны на зімовыя.

У ДАІ Мінскай вобласці адзначылі, што змена шын тым больш актуальная, што ў хуткім часе ўступіць у законную сілу ўказ № 483, у якім унесеныя змены і дапаўненні ва ўказ ад 28 лістапада 2005 года № 551 “Аб мерах па павышэнні бяспекі дарожнага руху”. “У дакуменце прадугледжваецца абавязковае выкарыстанне з 1 снежня па 1 сакавіка зімовых шын на аўтамабілях з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 т, легкавых і грузапасажырскіх аўтамабілях масай звыш 3,5 т, а таксама аўтобусах масай да 5 т”, – нагадалі ў кіраванні.