Завяршыўся чэмпіянат Вілейскага раёна па футболе.

Як паведамляла “РГ”, прызёры вызначыліся яшчэ за тур да заканчэння чэмпіянату. 

Перамог “Першы Беларускі”, “Мехатроніка” – на другім месцы. На трэцім – “Чурлёны”.

На чацвёртым месцы пасля перамогі ў апошнім матчы над “Шылавічамі” аказалася “Вязынь”, на апошнім – “Шылавічы”. Абедзве каманды набралі па дзевяць ачкоў, але па дадатковых паказчыках “Вязынь” аказалася вышэй.

– Нечаканасцяў у чэмпіянаце не адбылося. Быў шанец у “Мехатронікі” стаць чэмпіёнам, але каманда яго ўпусціла, – падвёў вынікі турніру старшыня раённай федэрацыі футболу Ігар Шабан. –  Барацьбу за прызавыя месцы вялі тры каманды. Шкада, што каманда “Буддэталі” знялася са спаборніцтваў. Каб яна гуляла, то тады б чатыры каманды аспрэчвалі  медалі. Бо “Буддэталі”  летась занялі другое месца, а да гэтага выігрывалі чэмпіянат.

Па выніках чэмпіянату ў каманд-прызёрах вызначылі лепшых гульцоў. Імі сталі Віталь Максімовіч (“Першы Беларускі”), Андрэй Шупенька “Мехатроніка”), Аляксей Кашко (“Чурлёны”).