На тэрыторыю краіны пачне паступаць больш цёплае паветра з Заходняй Еўропы. Ападкаў па-ранейшаму не чакаецца. Ноччу і раніцай у асобных раёнах згусціцца слабы туман. Тэмпературны фон працягне паступова павышацца.

24 кастрычніка, у пятніцу, тэмпература паветра ноччу складзе ад -4 да -10 градусаў. На ўсходзе краіны слупок тэрмометра апусціцца ад -11 да -14. Днём тэмпература будзе вагацца ад -2 па паўночным усходзе краіны да +4 па паўднёвым-захадзе краіны.

25 кастрычніка, у суботу, ноччу паветра панізіцца ад -3 да -10. Па ўсходзе – да -12. Днём тэмпература паветра складзе ад -1 да +6.

26 кастрычніка, у нядзелю, тэмпературны фон на тэрыторыі краіны пачне паступова павышацца. Уначы прагназуюць ад -2 да +8. Ва ўсходніх раёнах магчыма паніжэнне тэмпературы ад -9 да -12. Днём у многіх раёнах тэмпература паветра складзе ад +2 да +9.

– На пачатку наступнага тыдня надвор’е на тэрыторыі краіны будзе фарміравацца пад уплывам павышанага атмасфернага ціску, – адзначыў начальнік аддзела метэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Аляксандр Бяганскі.

27 кастрычніка, у панядзелак, ноччу чакаецца ад -6 да +1. Па паўднёвым усходзе – ад -7 да -10 марозу. Днём паветра прагрэецца ад +3 да +10.

28 кастрычніка, у аўторак, ноччу чакаецца ад -4 да +3, днём – ад +3 да +10. Па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да +12 градусаў.