Аб гэтым Белта паведаміла старшы інспектар па асобых даручэннях УДАІ МУС Беларусі Ганна Банадык.

– Сёлета ад студзеня да кастрычніка за кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення затрымана больш за 23 тысячы вадзіцеляў, – адзначае Ганна Банадык. – Гэта  на 16,7% менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. З іх паўторна на працягу года селі за руль п’янымі крыху больш за 1,9 тысячы кіроўцаў. У мінулым годзе такіх парушэнняў было больш на 32,1%.

За 9 месяцаў гэтага года па віне п’яных вадзіцеляў адбылося 352 ДТЗ. Гэта на 22% менш, чым летась. У іх загінулі 64 чалавекі. Гэта на 40,2% менш у параўнанні з мінулым годам. 419 чалавек атрымалі траўмы. Такіх выпадкаў менш на 23,1%.

Пакаранне за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення

За паўторнае кіраванне ў стане алкагольнага ап’янення транспартны сродак канфіскуюць незалежна ад таго, каму ён належыць. Акрамя выпадкаў, калі яго ўгналі альбо скралі.

У якасці пакарання прымяняюць выпраўленчыя работы з пазбаўленнем права кіраваць транспартным сродкам на тэрмін да пяці гадоў. Таксама арышт альбо пазбаўленне права кіраваць усімі відамі транспартных сродкаў на пяць гадоў і штрафам да 1000 базавых велічынь. Максімальнае пакаранне – пазбаўлення волі да трох гадоў.

Калі асоба ўпершыню прыцягваецца да адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, памер штрафу складае ад 50 да 100 базавых велічынь. Пры гэтым вадзіцеля пазбаўляюць права кіраваць транспартным сродкам на тры гады.

Калі парушэнне ПДР прывяло да смерці чалавека альбо да цяжкага цялеснага пашкоджання, вадзіцеля пазбаўляюць права кіраваць транспартным сродкам на сем гадоў. За дзеянні па неасцярожнасці, якія прывялі да смерці двух альбо больш чалавек, вадзіцеля пазбаўляюць волі на 10 гадоў.

– Гэтыя меры паступова даюць свае вынікі, – заўважае Ганна Банадык. – Аднак праблема ўдзелу ў дарожным руху нецвярозых кіроўцаў па-ранейшаму актуальная.

Дзяржаўтаінспекцыя звяртае ўвагу на тое, шо ў стане алкагольнага ап’янення вадзіцель, як правіла, страчвае пачуццё адказнасці, уяўленне аб магчымых выніках сваіх дзеянняў. Таму, калі вы бачыце нецвярозага вадзіцеля альбо чалавека, які ў такім стане садзіцца за руль, абавязкова патэлефануйце на нумар 102.