Намінальны налічаны сярэдні заробак у студзені-верасні 2014 склаў 5 мільёнаў 969 тысяч рублёў. У верасні сярэдні заробак быў 6 мільёнаў 335 тысяч рублёў.

Ён зменшыўся ў параўнанні са жніўнем на 0,5% (на 29,2 тысячы рублёў). Аб гэтым паведамілі Белта ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Рэальны заробак разлічаны з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі. Сёлета ў студзені-верасні ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ён павялічыўся на 0,8%, а ў верасні ў параўнанні са жніўнем 2014 года зменшыўся на 1,7%.