Абласны этап рэспубліканскай выставы тэхнічнай творчасці “ТехнаЭвалюцыя” прайшоў у Мінску ад  1 па 16 кастрычніка.

У пяці намінацыях прадставілі больш за 50 прац.

Навучэнцы і педагогі Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі прадставілі экспанаты ў трох намінацыях, паведаміла дырэктар установы Жанна Скуратовіч.

Заваявалі яны тры Дыпломы ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама. 

Дыплом першай ступені в намінацыі “Суднамадэліраванне” заслужыла праца навучэнца Яўгена Роліча (кіраўнік – Аляксей Роліч).  Яшчэ адзін Дыплом першай ступені ў намінацыі “Авіямадэляванне” на рахунку Аляксандра Алінцэвіча  (кіраўнік – Уладзімір Шапель).

Праца Сяргея Козака адзначана Дыпломам трэцяй ступені. Удзельнічаў ён у намінацыі “Рабататэхніка, электроніка і аўтаматыка”. Кіраўнік – Дзмітрый Ляшок.

Аказаў практычную і метадычную дапамогу ўдзельнікам метадыст цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Анатоль Прыц.