Як не стаць плаксівым ныцікам, дзе шукаць натхненне і хто вам можа дамагчы знайсці сілы на новыя поспехі? Топ-8 парадаў, якія зробяць восень вашым сябрам.

Восеньскія дні могуць як радаваць яркімі фарбамі лісця, так і засмучаць тым, што становіцца менш святла і цяпла. Гэта адбіваецца і на псіхічным, і на фізічным стане.

Многія заўважаюць, што восенню адчуваюць сябе стомленымі, без настрою і жадання штосьці рабіць. Звычайна такі стан называюць во­сеньскай дэпрэсіяй ці меланхоліяй.

Падчас сезоннай хандры чалавек падаўлены, зацыкліваецца на сумных думках, стомлены, кепска працуе і дрэнна спіць. Можна неўпрыкмет ператварыцца ў плаксівага хмурнага ныціка.

Звычайна такі стан узнікае праз недахоп сонца.  Менавіта дзякуючы яго промням арганізм выпрацоўвае сератанін − гармон спакою і добрага настрою. А ў цемнаце выпрацоўваецца мелатанін, які тармозіць нервовую сістэму і цягне на сон.

Як змагацца з хандрой:

1. Ешце смачна і разнастайна.

У першую чаргу сачыце за харчаваннем. Ешце шмат гародніны, а таксама прадукты, багатыя на сератанін: бананы, гарбузы, апельсіны, фінікі, грэйпфруты.

Каб сінтэзаваць сератанін, арганізму неабходна рэчыва, якога шмат ў мясе індычкі, малацэ і малочных прадуктах, яйках.

Часам можаце паласавацца шакаладам, але ў меру.

Уважліва стаўцеся да свайго здароўя. Фота mota.ru.

Уважліва стаўцеся да свайго здароўя. Фота mota.ru.

2. Больш святла.

Паводле статыстыкі, восенню і зімой узнікае дэпрэсія ў кожнага другога. Яе выклікае недахоп фарбаў і сонца.

Каб у вас былі іншыя адчуванні ад халоднага перыяду года, больш бывайце на прыродзе, узмацніце асвятленне дома і на працы.

3. Пазбягайце лекаў.

Будзьце асцярожныя з антыдэпрэсантамі, не “выпісвайце” іх самі сабе. Паводле навуковых даследаванняў, яны не даюць карысці пры змаганні з сезоннай дэпрэсіяй, бо лечаць толькі сімптомы, а не прычыну.

Лепш піце вечарам чай з мятай ці прыміце ванну з алеем лаванды.

4. Пазбаўляйцеся ад лішняга.

Не насіце з сабой цяжкую сумку. Вы фізічна адчуваеце “цяжкую ношу”, а гэта выклікае цяжкасць на душы.

Таму выкладаем усё лішняе і пераходзім на сумку меншую і лягчэйшую.

5. Займайцеся спортам.

Найлепш у гэты перыяд плаваць. Вада змывае ўсю адмоўную энергію, якая накопліваецца за дзень.

6. Навядзіце парадак.

Парадак на рабочым стале, у сумцы, у кватэры − усё гэта добра разгружае і дае адчуванне ўтульнасці.

7. Падтрымлівайце сувязь з блізкімі.

Напішыце ці патэлефануйце сябрам, сваякам. Шалёны рытм жыцця прымушае забываць пра блізкіх.

Выберыце час для сустрэчы з сям’ёй, з сябрамі. Гэта зарадзіць вас эмоцыямі і дасць падтрымку.

падарыце блізкім увагу, і яны вам аддзячаць. Фота mota.ru.

падарыце блізкім увагу, і яны вам аддзячаць. Фота mota.ru.

Восень можа стаць вашым сябрам, калі вы крыху ёй дапаможаце. Фота boombob.ru.

Восень можа стаць вашым сябрам, калі вы крыху ёй дапаможаце. Фота boombob.ru.

8. Няхай вакол вас будуць яркія рэчы.

Каляровы кубак, апельсіны ў вазе, незвычайны блакнот − усё гэта робіць звычайны дзень насычаным фарбамі. А як прыемна набываць усё гэта!

Памятайце, што ў стан дэпрэсіі чалавек уганяе сябе сам, а спісвае ўсё на абставіны. Бываюць перыяды, калі няма чаму радавацца, але і яны мінаюць. Часам карысна пасумаваць, але толькі для таго, каб штосьці прааналізаваць, закрыць тое, што застаецца ў мінулым, і пачаць з поўнымі сіламі новае жыццё.

Пачніце яго з новых, нечуваных уражанняў у гэту восень!

Восеньскія фарбы Маладзечна. Фотарэпартаж