Іх зацвердзілі ў пастанове Савета Міністраў ад 17 кастрычніка.

У правілах прапісаны парадак прымусовай эвакуацыі транспартных сродкаў, размяшчэнне аўтамабіляў на ахоўную стаянку, адбуксіроўкі без размяшчэння іх на стаянку, правілы блакіроўкі колаў.

Супрацоўнікі ДАІ вырашаюць пытанні аб буксіроўцы і складаюць пратаколы аб правапарушэннях

Дзяржаўтаінспектар абавязаны агледзець аўтамабіль у прысутнасці ўладальніка машыны ці яго прадстаўніка. Калі гаспадара не знайшлі, то пратакол складаюць у прысутнасці не менш за двух панятых. Па магчымасці робяць фота альбо відэаздымку.

Пратакол складаюць у трох экзэмплярах. Першы застаецца ў супрацоўніка ДАІ, другі – на ахоўнай стаянцы, трэці прызначаны для ўласніка транспартнага сродку.

Уладальнік машыны ці яго прадстаўнік маюць доступ да прымусова адбуксіраванага транспартнага сродку, але толькі ў прысутнасці ахоўніка стаянкі. Машыну вяртаюць уладальніку па першым яго патрабаванні. Для таго, каб атрымаць машыну, трэба мець пры сабе дакументы на машыну і пасведчанне кіроўцы. Кіроўцам у стане алкагольнага ці наркатычнага ап’янення машыну не вернуць.

Транспартны сродак паўторна аглядаюць, калі вяртаюць уласніку. Аплату паслуг па прымусовай адбуксіроўцы і захаванні машыны робяць у органах унутраных спраў або іншай арганізацыі, якой належаць сродкі эвакуацыі і ахоўная стаянка. У выніку адмовы, суму спаганяюць праз суд.

Калі могуць эвакуяваць машыну

Калі яна перашкаджае руху іншых транспартных сродкаў, рабоце транспарту аператыўнага прызначэння ці дарожна-эксплуатацыйнага або камунальных службаў.

Пры гэтым асобы, якія прымаюць рашэнне аб эвакуацыі, павінны прыняць меры для інфармавання ўласніка.

Калі могуць заблакіраваць колы машыны пры эвакуацыі

Супрацоўнікі ДАІ могуць блакірваць колы транспартных сродкаў, калі вадзіцеля няма ў ім або непасрэдна каля яго.

Блакіруюць пярэдняе левае кола. Калі гэта немагчыма – любое кола транспартнага сродку, доступ да якога найбольш зручны. Аб блакіроўцы колаў машыны адразу інфармуюць аператыўна-дзяжурную службу тэрытарыяльнага органа ўнутраных спраў па месцы ажыццяўлення адміністрацыйнага правапарушэння. Калі блакіруюць не пярэдняе левае кола, таксама інфармуюць уладальніка.

Разблакіроўку робяць у прысутнасці ўласніка машыны або ўпаўнаважаннай ім асобы па першым патрабаванні, або пасля прад’яўлення дакументаў на машыну і правоў кіроўцы.