З яўкай з павіннай звярнуўся ў астравецкі райаддзел міліцыі 26-гадовы жыхар пасёлка Гудагай учора вечарам, 27 кастрычніка.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.

Забойства адбылося днём у нядзелю, 26 кастрычніка, у доме стрыечнага брата маладзёна.

Як сам паведаміў, ён піў разам са знаёмым, 45-гадовым жыхаром вёскі Вавераны. Падчас спрэчкі маладзён нібы забіў мужчыну драўлянай палкай.

Пасля забойства меркаваны забойца занёс труп у гаспадарчую пабудову, каб схаваць злачынства.

Цела загінулага знайшлі ў тым месцы. Падазронага затрымалі.

Узбудзілі крымінальную справу.