Адразу ў двух вёсках Валожынскага раёна зламыснікі паквапіліся на прадукты харчавання, адзенне і старую тэхніку.
Першы выпадак здарыўся ў вёсцы Пелікшты Ракаўскага сельсавета 24 верасня.
Адбыўшы тэрмін зняволення за крадзеж з дачнага дома ў канцы 2013 года ў гэтай жа вёсцы, 43-гадовы мужчына вярнуўся сюды зноў, толькі ў іншы дом.
Як і ў мінулы раз, выбіў акно сякерай, трапіў у дом. Адтуль скраў прадукты харчавання, касетны магнітафон і іконы.
Цяпер яму пагражае да чатырох год зняволення.
17 кастрычніка падобнае здарэнне адбылося ў вёсцы Даманоўшчына. 52-гадовая жыхарка вёскі Камень адбыла 10-дзённае адміністрацыйнае пакаранне за тое, што знаходзілася ў нецвярозым стане ў грамадскім месце. І ў гэты ж дзень у вёсцы Даманоўшчына з жылога дома скрала адзенне і прадукты харчавання.
Ёй таксама пагражае тэрмін зняволення да чатырох гадоў.
Пра гэтыя здарэнні “Рэгіянальнай газеце” паведаміла следчая Валожынскага Следчага камітэта Дар’я Мікуліч.