Крымінальную справу ўзбудзілі ўчора, 27 кастрычніка.

Супрацоўнік ДАІ разам з участковым інспектарам ладзілі рэйд па сельскай мясцовасці. Яны спынілі мужчыну, які відавочна ў нецвярозым стане кіраваў аўтамабілем.

Пачалі праводзіць праверку на месцы, але кіроўца не быў гатовы да такога раскладу і вырашыў адбівацца ды спрабаваць збегчы.

Ён пусціў у ход кулакі, колькі разоў ударыў супрацоўніка ДАІ, але ўцячы не ўдалося. Яго затрымалі і склалі пратакол.