Чарговы матч чэмпіянату вобласці па футболе “Маладзечна-ДЮСШ-4” праводзіла 25 кастрычніка.

Гуляла ў гасцях з “Зоркай-РФАЦ-Вікторыя”. Маладзечанцы прайгралі 1:2. Адзіны гол забіў Павел Майсяёнак.

На першае месца ў турнірнай табліцы падняўся ФК “Любань” – у каманды 27 ачкоў. “Любані” ў гэтым туры і гуляць не давялося: іх саперніку – ФК “Барысаў” – залічылі тэхнічнае паражэнне 0:3.

“Маладзечна-ДЮСШ-4” апусцілася на другое месца (25 ачкоў). Столькі ж мае і “Жодзіна-2007”, якая ідзе трэцяй.

Вырашальным будзе матч у Маладзечне 1 лістапада. Сустрэнуцца два лідары – “Маладзечна-ДЮСШ-4” і  “Любань”.