“У апошнія дні кастрычніка чакаецца спакойнае, ціхае і камфортнае надвор’е. Усе актыўныя цыклоны будуць нас мінаць, краіна будзе знаходзіцца пад уплывам ачагу павышанага атмасфернага ціску, і разам з паўднёвымі вятрамі будзе паступаць цяплейшае паветра. Да пятніцы прагназуецца без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі туман”, – сказаў сіноптык.

Фота Настассі Роўды:

Кастрычнік у МаладзечнеУ маладзечанскім паркуcameramake NIKON CORPORATIONheight 2000orientation 1camerasoftware Adobe Photoshop CS6 originaldate 10/26/2014 5:20:20 PMwidth 3008cameramodel NIKON D3200У маладзечанскім паркуcameramake NIKON CORPORATIONheight 2000orientation 1camerasoftware Adobe Photoshop CS6 originaldate 10/26/2014 5:05:15 PMwidth 3008cameramodel NIKON D3200У маладзечанскім паркуcameramake NIKON CORPORATIONheight 1876orientation 1camerasoftware Adobe Photoshop CS6 originaldate 10/26/2014 5:09:02 PMwidth 2914cameramodel NIKON D3200У маладзечанскім паркуcameramake NIKON CORPORATIONheight 2000orientation 1camerasoftware Adobe Photoshop CS6 originaldate 10/26/2014 5:14:35 PMwidth 3008cameramodel NIKON D3200У маладзечанскім паркуcameramake NIKON CORPORATIONheight 2000orientation 1camerasoftware Adobe Photoshop CS6 originaldate 10/26/2014 5:19:03 PMwidth 3008cameramodel NIKON D3200

У аўторак тэмпература ноччу чакаецца ад мінус 9°С па паўднёвым усходзе да плюс 2°С па поўначы краіны, днём плюс 4–10°С.

У сераду ноччу мінус 1–7°С, у паўночна-заходніх раёнах 0 – плюс 2°С, днём плюс 5–10°С.

У чацвер ноччу мінус 1–7°С, у паўночна-заходніх раёнах 0 – плюс 2°С, днём плюс 3–9°С.

Паводле слоў Рабава, у пятніцу “на фоне павышанага атмасфернага ціску цераз нашу краіну будзе праходзіць малаактыўны атмасферны фронт”, які прынясе больш воблачнасці і ў асобных раёнах – кароткачасовыя дажджы. Месцамі туман. Тэмпература паветра ноччу мінус 4 – плюс 3°С, днём плюс 2–8°С.

“Далей атмасферны фронт пакіне нашу краіну, і 1 лістапада, у суботу, зноў пераважна без ападкаў. Месцамі туман”, – паведаміў сіноптык. Тэмпература паветра ноччу 0 – мінус 6°С, месцамі да мінус 8°С, днём плюс 2–8°С.

У нядзелю цераз Беларусь пройдзе чарговы атмасферны фронт з Балтыйскага мора, які прынясе кароткачасовыя дажджы пераважна па паўночна-заходняй палове краіны, ноччу месцамі з мокрым снегам. Магчымы слабы галалёд. Тэмпература паветра ноччу мінус 4 – плюс 3°С, па паўднёвым усходзе мінус 5–7°С, днём плюс 2–8°С, па паўднёвым захадзе да плюс 10°С.

БелаПАН.