28 кастрычніка, у аўторак, скончыўся тэрмін падачы заяў на арэнднае жыллё.

Начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Сяргей Бохан адзначыў:

– Па законе засяляць людзей у кватэры можна праз 15 дзён пасля таго, як скончылі падаваць заявы.

Усяго ў доме 80 кватэр, 32 з іх ужо размеркавалі сярод прадстаўнікоў сілавых і праваахоўных структур, маладых спецыялістаў. Яшчэ 48 кватэр чакаюць сваіх гаспадароў. Дом месціцца па вуліцы Лясная, 6.