Пералічаныя на дабрачынны рахунак грошы накіруюць на аказанне дапамогі інвалідам. У тым ліку – на закупку лекаў, сродкаў гігіены і іншага.

Праводзіцца марафон пад дэвізам “Рабі вялікае, не чакаючы вялікага”. Будзе ён  доўжыцца да 3 снежня. Ініцыятарам акцыі з’яўляецца Вілейскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Разліковы рахунак такі: 3642063200107 у ЦБУ №632 г. Вілейка ф-ла №601 ААТ АСБ “Беларусбанк” у г. Маладзечна, код 153001769, УНП 600690567, ОКПО 29113311, ДУ “Вілейскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” (з пазнакай “дабрачынны марафон”).

Таксама дапамогу можна аказаць адрасна. Інфармацыю пра людзей з абмежаванымі магчымасцямі можна атрымаць па тэлефонах (8-01771) 2-18-33, 3-90-72.

Летась падчас марафону сабралі амаль 122 мільёны рублёў.