Такая ж сітуацыя і ў іншых гарадах краіны – у Мінску, Віцебску, Салігорску, Слуцку, Заслаўі, Бараўлянах. Аб гэтым “Нашай Ніве” паведамілі чытачы.

У сваім Twitter МНС піша, што прычынай можа быць смог:

– Ні ў Мінску, ні ў Мінскім раёне нічога не гарыць і не гарэла, – напісана ў допісе а восьмай раніцы.

Эколагі адзначаюць, што магчымая прычына смогу – адсутнасць ветру за суткі.

Twitter Белгідрамета піша: “Бачнасць у Мінску пагоршала з-за дыму. Гэта не туман вільготнасць усяго 70%”.

Смог – пагроза для здароўя алергікаў і астматыкаў

Ім рэкамендуюць заставацца дома і не адкрываць акон.

Смог тлумачаць тэмпературнай інверсіяй. Яна перашкаджае вертыкальным перасоўванням паветра, спрыяе ўтварэнню туману, смогу, аблокаў, міражоў. Халоднае паветра можа спускацца ўніз і назапашвацца. А над халодным пластом будзе больш цёплае паветра. Яно ўтварае воблака або лёгкі туман. Калі інверсія праяўляецца ў вялікіх маштабах, пыл і смог, што ўздымаюцца ў атмасферу, застаюцца там і назапашваюцца.