28 кастрычніка ў Маладзечанскі РАУС звярнуўся жыхар горада Маладзечна з заявай пра тое, што ў яго скралі грошы.

Пенсіянер паведаміў пра тое, што 28 кастрычніка ў перыяд з 9 да 11 гадзін раніцы невядомы, падабраўшы ключы, выкраў з яго кватэры 1960 долараў ЗША. Пра гэта “Рэгіянальнай газеце” паведаміў начальнік штаба Маладзечанскага РАУС Яўген Беркутаў.