Увечары 31 кастрычніка ў гарадской бібліятэцы №1 адбудзецца вечар бібліятэчных задавальненняў “Зазірніце да нас на агеньчык”. Пачнецца ён у 17 гадзін.

Будуць працаваць бібліякафэ, салон кніжнай магіі і рэтра-выстава, паведаміла загадчыца гарадскога філіяла №1 Вілейскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя Ганны Новік Галіна Ражко. Пройдзе літаратурна-музычная сустрэча з чытачкай Ірынай Сакалоўскай, ушанаванне лепшых чытачоў і іншыя мерапрыемствы.

Знаходзіцца бібліятэка ў Палацы культуры.