МАЛАДЗЕЧНА. Дадатковы аўтобус будзе хадзіць 31 кастрычніка, 1 і 2 лістапада ад школы №5. Першы рэйс адправіцца ў 10 раніцы, апошні – у 15:50. З Лазаўца апошні аўтобус адправіцца недзе ў 16:15. Аўтобус будзе хадзіць праз кожныя 50 хвілін.

ВІЛЕЙКА. 1 лістапада ў Вілейцы аўтобус маршруту №3 ад прыпынку “Аранжарэя” да “Могілак “Лясныя” будзе хадзіць ад 9:25 раніцы да 15 гадзін. Аўтобус па маршруце №5 ад прыпынку “Макаўе” да “Могілак “Лясныя” – ад 9:10 да 14:40. Абодва маршруты ад пачатковых прыпынкаў будуць хадзіць раз на гадзіну.